Рациональный человек, просчитав все риски, не сделает ничего. Именно поэтому предприниматели – это оптимисты и авантюристы, считает Александр Василевич. Какими ещё инсайтами он делился на встрече «Not just business», которая прошла 9 апреля – читайте в тексте.


— Личный бренд стал новой валютой, бизнес всё чаще строится вокруг личности. Как ты думаешь, действительно ли компании нужен фаундер с громким именем или это переоценённое преимущество?

Асабісты брэнд – гэта як шмат грошай: зручна мець. Асабліва для бізнесу, які толькі пачынаецца, альбо калі запускаеш новы праект: і грошы прасцей знайсці, і іншыя рэсурсы. А калі бізнес ужо стаў на ногі, калі ўсё наладжана, добра працуе, ёсць добры менеджмент, то гэта ўжо не так важна. Але гэта не пытанне «патрэбна ці не», бо ёсць бізнесы, дзе асабісты брэнд наогул не патрэбны. Гэта як любы рэсурс – ён можа спрацаваць, а можа і не.

На прошлом ивенте «Not just business» с Олегом Хусаеновым мы спросили, как он относится к тому, что человек занимается более, чем одним проектом. Ответ был негативный. Поэтому интересно узнать твоё мнение, как у серийного предпринимателя и человека с разносторонним бэкграундом. Какие были твои первые шаги в предпринимательстве? 

Шчыра кажучы, я не сапраўдны прадпрымальнік у класічным сэнсе, таму што мае першыя крокі былі зусім іншымі. Я займаўся эканамічнай журналістыкай і аднойчы трапіў на прэзентацыю, здаецца, гэта былі прынтэры HP. На той прэзентацыі нехта спытаў: «Слухайце, у нас ёсць адзін старэнькі прынтар вашай вытворчасці, ён зламаўся, мы не можам яго адрамантаваць» – арганізатары стаялі чырвоныя. Гэта быў прыкладна 1998–1999 год. Потым да мяне падышлі і кажуць: «А зрабіце нам PR-праграму для кампаніі HP». І я падумаў: «А чаму б і не паспрабаваць?» 

Напісаў гэтую праграму, і мяне запрасілі ў агенцыю. Прайшло некалькі гадоў, і калі заснавальнік той агенцыі пачаў меней цікавіцца бізнесам, я стаў дырэктарам. Потым мне прапанавалі стаць суўладальнікам. І вось так паехала: адчыняліся новыя кампаніі ў розных краінах, з’яўляліся ідэі, усё пакацілася. Спыніцца потым вельмі цяжка.

Вядома, класна, калі фаундар стартапа на 100%, а то і на 200% пагруджаны ў свой праект і нікуды не расцягваецца. Але ёсць іншы сцэнарый: вы запусцілі праект, усё працуе, ёсць добры менеджмент, альбо вы проста не хочаце на 100% аддаваць свой час і натхненне аднаму праекту. Тады можна знайсці партнёра.

У мяне ва ўсіх бізнесах – і раней, і зараз – заўсёды былі партнёры. Гэта прасцей і цікавей: у спарынгу з некалькімі людзьмі, калі абмяркоўваеш ідэі і думкі, – працаваць атрымліваецца значна лепш.

В 2023 году твоё агенство Vondel вошло в топ-3 агенств в Эстонии. Как ты так быстро достиг успеха в другой стране? Какие факапы и работа над ошибками тебе помогли? И как ты думаешь, какие кейсы полезнее рассказывать публично: успеха или факапы? 

Vondel быў у Эстоніі і раней, у нас там было некалькі кліентаў, але ў асноўным мы працуем не на эстонскім рынку, бо ў Эстоніі жыве мала людзей – менш, чым у Мінску. Таму мы ніколі не арыентаваліся на ўнутраны рынак і заўсёды працавалі з рознымі краінамі: Швейцарыя, Штаты, Германія, Казахстан і шмат якія іншыя. Але ўсё роўна, вядома, трэба было нешта пачынаць з нуля: і кантакты, і частку каманды шукалі нанова. Усе павінны памятаць, што прадпрымальнікі і заснавальнікі бізнесаў – гэта аптымісты і авантурысты, і не зусім рацыянальныя людзі. Таму што калі рацыянальны чалавек пралічыць усе рызыкі – нічога рабіць не будзе: шанцы, што ўсё накрыецца медным тазам, даволі высокія.

А што тычыцца факапаў – гэта даволі адносна. Напрыклад, знайшоў ты патэнцыяльнага кліента, ні аб чым не дамовіўся, ён сказаў «не» – здаецца факапам. А потым ён вяртаецца і кажа: «Слухайце, мы спрабавалі з іншымі, не вельмі падабаецца, давайце будзем працаваць разам.» І кантракт у сярэдзіне года перадаецца табе. Тое, што здавалася факапам, стала выйгрышам. 

Вы ведаеце гісторыю пра вярблюда?  Калі яго грузяць і потым зверху кладуць маленькую саломінку – ногі ў вярблюда складваюцца, і ён падае. Дык вось бізнес – тая ж самая гісторыя. Ты робіш, робіш – эфект нуль. Ты ўжо амаль у адчаі, дэпрэсіі, таблеткі піць гатовы – хана. А насамрэч ты проста грузіш таго вярблюда: грузіш, грузіш, грузіш – і раптам: «Ого! Яно запрацавала!» Без цяжкай працы не будзе выніку.

Расскажи, как твоя любовь к современному искусству превратилась в проект? 

Пачалося ўсё не так, як звычайна распавядаюць пра гісторыю бізнесу: убачыў нішу і зайшоў. Быў у мяне сябар – Андрэй Капустнікаў, ён рабіў металічныя іржавыя скульптуры з рознага металалому.

Аднойчы здарыўся дыялог:

– Слухай, Саша, усе абяцаюць зрабіць мне выставу, але ў мяне ніколі не было персанальнай выставы.
– Окей, ну гэта ж не Rocket Science! Зробім выставу. Мы ж робім івенты, я тут праблемы не бачу.

Мы пачалі шукаць памяшканне, але аказалася, што ў Мінску ўсё распісана. Урэшце рэшт знайшлі памяшканне, сабралі класнае камюніці. Потым жонка Андрэя, Жанна Капустнікава, таксама рабіла выставу, ужо пры падтрымцы Volkswagen. І мы зразумелі: трэба галерэя.  Я адразу пачаў шукаць эканамічную мадэль, як гэта будзе існаваць, бо рынку сучаснага мастацтва ў Беларусі не існавала, а грошы зарабляць трэба было.

І мы прыдумалі – людзі, якія п’юць, будуць утрымліваць сучаснае мастацтва. Вось так і пачалася ўся гэтая гісторыя – так і з’явіўся бар.

Спачатку ў нашым памяшканні быў бар «Малако» – але ў нейкі момант вечарынкі ў іх сталі занадта бурнымі: выносілі дзверы ў туалетах і ўсё такое. Весела, але ва ўмовах галерэі, дзе знаходзяцца працы, мы сабе гэтага дазволіць не маглі. У выніку мы паспрабавалі знайсці іншых рэстаратараў, але я такі: «Блін, ну давайце самі зробім вінны бар.» І паехала…

Наша ідэя была ў тым, каб знаходзіць добрае і таннае віно, бо вінная культура павінна быць дэмакратычнай. Мы, як нейкія знаўцы, ездзілі па крамах, глядзелі прайсы, спрабавалі. Каб класнае віно было не вельмі дарагім – у нас была вельмі смешная накрутка: 100 адсоткаў. Ніхто не разумеў, як мы гэта робім. Але, здаецца, за паўтары годы мы адбілі ўкладанні. 

Гэта прынесла імпакт. У мяне быў план – рабіць самім, але потым гэта запускала іншыя працэсы. Шмат людзей потым прыходзіла і казала: «Слухай, мы паглядзелі на вашу гісторыю – і самі зрабілі нешта падобнае».

А какая мотивация начинать ещё один бизнес? 

Калі адчыняеш розныя бізнесы – у цябе мусяць быць партнёры, якія будуць іх развіваць і кіраваць. Альбо спачатку гэта менеджмент, які потым вырастае ў партнёра – калі ты бачыш, што чалавек становіцца незаменным, можаш зрабіць яго паўнавартасным партнёрам. Усё, да чаго я маю дачыненне, так і працуе.

Если сравнить Web Summit с Burning Man, где связи выстраиваются более органично, какой опыт оказался для тебя ценнее, учитывая, что ты участвовал в обоих ивентах?

У некаторых людзей узнікае пытанне: навошта ехаць на Burning Man? Наша кампанія ў асноўным займаецца community building. У нас ёсць два ключавыя напрамкі: першы –  усё, што звязана з сацыяльнымі медыя, крэатывам і кантэнтам; другі – мерапрыемствы. І, па сутнасці, усё гэта пра пабудову і развіццё кам’юніці.

На звычайных івэнтах, якія мы робім для кліентаў, мы ў першую чаргу думаем пра атмасферу, каб чалавек адчуў, што трапіў на нешта асаблівае, нібыта створанае менавіта для яго. На Burning Man гэтая ідэя маштабуецца да дзясяткаў тысяч людзей.

І вось аднойчы мы праводзілі мерапрыемства для кліента на Кіпры, дзе я сустрэў двух добрых знаёмых. Яны сказалі: «Слухай, мы былі на Burning Man летась. У нас ёсць ідэя – стварыць там беларускі лагер». Я адказаў: «Безумоўна. Беларускі лагер на Burning Man». З гэтага ўсё і пачалося. Наш арт-дырэктар зрабіў вельмі моцны дызайн і канцэпцыю. На фоне пустыні гэта выглядае асабліва выразна, бо большасць лагераў там даволі простыя: пясок, пыл, мінімум візуальнай цэласнасці – у нас жа ўсё было вытрымана ў адзіным стылі. Пазней мы дадалі яшчэ адзін элемент: пачалі частаваць напоямі, і гэта таксама спрацавала. Людзі рэагавалі вельмі эмацыйна і казалі, што гэта вельмі крута, бо такога фармату там амаль няма. 

У выніку гэта і ёсць тое, што працуе: ты атрымліваеш задавальненне, людзі вакол – таксама, і адразу бачыш жывы, шчыры водгук. 


Инсайт! Важная ініцыятыва гэтага года – конкурс-выклік на найлепшы музычны трэк. Ён адкрыты для ўсіх: як для аматараў, так і для прафесійных музыкаў, бо практыка паказвае, што аматарскія працы часта не саступаюць прафесійным, а часам нават пераўзыходзяць іх :) 

Аўтар найлепшага трэка для лагера «Мара» атрымае магчымасць паехаць на Burning Man і выканаць яго там. Адзінае абмежаванне, якое застаецца па-за кантролем арганізатараў, – гэта атрыманне амерыканскай візы.


Ты уже говорил, что в каждом проекте у тебя есть кофаундер. Как тебе удаётся не скатываться в микроменеджмент и не становиться узким горлышком для роста бизнеса?

Я для сябе вырашыў так: займаюся толькі тымі рэчамі, якія сапраўды бачу як істотныя, альбо тымі, за якія мяне непасрэдна просяць узяцца. Асобны важны накірунак – shit management: калі ў працэсе нешта ідзе не так, задача не ігнараваць гэта, а разбіраць, і разбіраць глыбока. У розных кампаніях па-рознаму рэагуюць на збоі: часам шукаюць вінаватых, хутка «разабраліся – змянілі – звольнілі – пайшлі далей». Але мне бліжэй іншы падыход.

Калі ўзнікае праблема, каманда не шукае аднаго вінаватага, а пачынае разбірацца з сабой і працэсам: дзе кожны мог паўплываць і што можна палепшыць у сістэме.

І важна ўмець разумець, у якім стане ты знаходзішся. Большасць людзей не адсочвае такія рэчы. Я і сам часам заўважаю, як выпадаю ў негатыўны стан. І тут важна своечасова сказаць сабе «стоп»: зараз я не прыму добрых рашэнняў, не буду весці складаныя размовы і не буду ўключацца ў важныя працэсы. Гэта здольнасць заўважаць свой стан і сумленна прызнаваць яго перад сабой.